Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі.

    "Усе гады служэння на чале Рускай Праваслаўнай Царквы Вы актыўна клапоціцеся пра аднаверцаў, з вялікім удзелам ставіцеся да іх патрэб, шчодра дзеліцеся багатым вопытам, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша жыццё з'яўляецца прыкладам прытрымлівання святых запаветаў Збавіцеля, няўхільнай веры ў Яго, бо толькі яна здольна змяніць і перайначыць чалавека, напоўніць душу сапраўдным сэнсам і радасцю. Вашымі малітвамі саграваюцца дамы народаў Беларусі і Расіі, умацоўваюцца нашы брацкія адносіны".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу моцнага здароўя, дабрабыту, міру і згоды.