Віншаванне народу Злучаных Штатаў Амерыкі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Злучаных Штатаў Амерыкі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Кожны год да слоў, якія традыцыйна гучаць з нагоды нацыянальных свят, мы, беларусы, дадаём народам усяго свету сардэчныя і добрыя пажаданні мірнага неба, - гаворыцца ў віншаванні. - Сённяшні пакуль яшчэ лакальны гарачы канфлікт у Еўропе можа ўжо заўтра перарасці ў сапраўднае сусветнае бедства, якое закране ўсе кантыненты. Таму напярэдадні электаральнай кампаніі ў ЗША галоўным крытэрам даверу выбаршчыкаў, на наш погляд, павінны стаць толькі здольныя і адказныя палітыкі".

    Відавочна, што людзі, для якіх галоўнай каштоўнасцю з'яўляюцца не капіталы і матэрыяльнае багацце, а бясцэнныя жыцці іх дзяцей, родных і блізкіх, павінны зрабіць усё магчымае, каб адвесці наш агульны дом ад катастрофы, падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам ЗША міру, грамадзянскай згоды і правільнага, самастойнага выбару, ад якога залежыць будучыня іх краіны.