Віншаванне народу Нарвегіі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Нарвегіі з нацыянальным святам - Днём Канстытуцыі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Нарвегія на працягу доўгага часу эфектыўна развівалі гуманітарнае і гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, у тым ліку ў сферы машынабудавання, харчовай прамысловасці, навукі, спорту.

    "Нас аб'ядноўваюць клопат пра сваіх грамадзян, імкненне да міру і стварэння, суіснаванне ў згодзе з суседзямі, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Упэўнены, што аднаўленне двухбаковага дыялогу, заснаванага на такім фундаменце, адпавядае інтарэсам насельніцтва абедзвюх дзяржаў, у першую чаргу зацікаўленасці ва ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне. Нашы дзверы заўсёды будуць адчынены для нарвежскіх сяброў".