Віншаванне народу Літвы з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Літвы з нацыянальным святам - Днём аднаўлення дзяржавы.

    "Беларусь заўсёды была зацікаўлена ў мірнай працвітаючай Літве. Мы разам наладжвалі эканамічныя і гуманітарныя сувязі, гандлявалі, прыязджалі адзін да аднаго ў госці, стваралі сем'і. Літоўская Клайпеда традыцыйна з'яўлялася марскімі варотамі для беларускага экспарту, - гаворыцца ў віншаванні. - Яшчэ некалькі гадоў таму ніхто не мог нават уявіць, што літоўскія палітыкі змогуць так бяздумна забараніць нам наведваць Літву, пабудаваць сцены з калючым дротам на агульнай граніцы, нацэліць на нас зброю і нават указваць, як нам жыць у сваёй краіне".

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што міралюбівы беларускі народ адказаў на гэта прадаўжэннем бязвізавага рэжыму для жыхароў Літвы, прапанаваў свае тавары, медыцынскія паслугі, электраэнергію, адчыніў дзверы санаторыяў, тэатраў, музеяў.

    "Упэўнены, што цяперашняя сітуацыя ў нашых адносінах не адпавядае памкненням простых літоўцаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў грамадзянам суседняй Літвы шчасця і развіцця, заснаванага на сапраўдных каштоўнасцях дабра, сумленнай працы, сямейнага дабрабыту і справядлівасці.