Віншаванне народу Літвы з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Літвы з нацыянальным святам - Днём аднаўлення дзяржавы.

    "Беларусы заўсёды былі нацэлены на мірнае і дружалюбнае суіснаванне. Шматвяковае суседства ўстанавіла паміж нашымі народамі непарыўныя сувязі, фундаментам якіх з'яўляюцца сумесныя сем'і, шчырае сяброўства, агульны бізнес, памяць, гісторыя, - гаворыцца ў віншаванні. - Нягледзячы на беспаспяховыя спробы літоўскай кіруючай эліты змяніць выбраную беларускім народам уладу, неабгрунтавана варожую і хлуслівую палітыку ў адносінах да нашай краіны, Беларусь была і застаецца адкрытай для жыхароў Літвы, настроенай на супрацоўніцтва і дыялог. Сведчаннем гэтага з'яўляецца рашэнне аб прадаўжэнні на 2023 год бязвізавага парадку ўезду для вас. Ведаю, што і літоўскі народ падзяляе жаданне жыць у згодзе з беларусамі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў грамадзянам Літвы найхутчэйшага аднаўлення дзяржаўнага палітычнага і эканамічнага курсу, які адпавядаў бы сапраўдным інтарэсам літоўскага народа. "Міру, спакою і дабрабыту вам і вашым блізкім", - дадаў беларускі лідар.