Віншаванне народу Харватыі з Днём дзяржаўнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Харватыі з Днём дзяржаўнасці.

    "Нягледзячы на сённяшнія выклікі, народы Беларусі і Харватыі застаюцца вернымі сабе і Радзіме, дэманструюць міралюбнасць і адчуваюць адказнасць за будучыню сваіх краін. Беларусы паважаюць уменне харватаў слухаць іншых і пры гэтым не замяняць уласнае меркаванне чужым, імкненне захоўваць сябе і сваё бачанне працэсаў, якое часта ідзе насуперак тэндэнцыям у сучаснай Еўропе", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў двухбаковых сувязях трэба аддаваць перавагу даверу, добрасуседству і супрацоўніцтву, удасканальваць гандлёва-эканамічныя адносіны, садзейнічаць кааперацыі ў сферах паставак тавараў і аказання паслуг.

    "Падтрымліваем развіццё ўзаемных дзелавых кантактаў і арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па лініі гандлёва-прамысловых палат і кампаній", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт пажадаў народу Харватыі міру, згоды і працвітання.