Віншаванне народу Даніі з Днём Канстытуцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Даніі з нацыянальным святам - Днём Канстытуцыі.

    "Беларусь і Данія на працягу многіх гадоў паспяхова развівалі ўзаемадзеянне ў сферах высокіх тэхналогій, прамысловасці, жывёлагадоўлі, аховы клімату, ветраной энергетыкі. Мы па праву можам ганарыцца сваімі высокімі сацыяльна-эканамічнымі стандартамі, якія сталі выдатным прыкладам для многіх краін свету", - гаворыцца ў віншаванні.

    Сёння гэтыя дасягненні знаходзяцца пад пагрозай несправядлівых санкцый і нагнятання ваеннай істэрыі, што не прыносіць абодвум бакам нічога, акрамя падзення ўзроўню жыцця і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні, перакананы беларускі лідар.

    Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што беларусы і датчане, нягледзячы на ўсе надуманыя супярэчнасці, змаглі захаваць сувязі, якія ўсталяваліся за дзесяцігоддзі ў сферах гандлю, інвестыцый і культуры.

    "Упэўнены, толькі раўнапраўны дыялог, узаемная павага і прадаўжэнне двухбаковага супрацоўніцтва вярнуць мір і спакой у наш агульны рэгіён", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Даніі міру і працвітання.