Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Ірыне Купчанка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Ірыну Купчанка з днём нараджэння.

    "Выключны талент і бязмежная адданасць мастацтву далі магчымасць Вам дасягнуць прафесійных вышынь, заслужыць любоў і прызнанне публікі і калег. Сыграныя Вамі ў кіно і на тэатральнай сцэне ролі сталі класікай, пакарыўшы сэрцы шматлікіх паклоннікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, Вашы яркія работы і у далейшым будуць садзейнічаць развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Купчанка здароўя, энергіі і аптымізму.