Віншаванне народнаму артысту РСФСР Уладзіміру Вінакуру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Уладзіміра Вінакура з 75-годдзем.

    "Вашы яркі талент і тонкае пачуццё гумару на працягу многіх гадоў нязменна дораць гледачам шчырую радасць і добры настрой. У Беларусі высока цэняць і любяць Вашы непераўзыдзеныя рэпрызы і выдатныя сцэнічныя пастаноўкі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчасць Уладзіміра Вінакура і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей.