Віншаванне народнаму артысту Расіі Аляксандру Міту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Міту з 90-годдзем.
"Ваша жыццё - прыклад нястомнага служэння мастацтву. Вы рэалізавалі мноства яркіх, запамінальных кінематаграфічных работ, якія сталі ўзорам найвышэйшага прафесіяналізму, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння Вы выконваеце высакародную місію - шчодра дзеліцеся мудрасцю і бясцэнным вопытам з таленавітай моладдзю, з'яўляючыся прыкладам для пераймання і адданасці выбранаму шляху".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі творчасць народнага артыста Расіі выклікае глыбокую павагу і любоў удзячнага гледача.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Міту добрага здароўя, даўгалецця і дабрабыту.