Віншаванне Міяну Мухамаду Шахбазу Шарыфу з выбраннем на пасаду Прэм'ер-міністра Пакістана

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міяна Мухамада Шахбаза Шарыфа з выбраннем на пасаду Прэм'ер-міністра Ісламскай Рэспублікі Пакістан, а таксама з паспяховым правядзеннем выбарчай кампаніі і фарміраваннем Урада Пакістана.

    "Жадаю Вам рэалізаваць усе планы і праекты для далейшага развіцця вашай прыгожай краіны, задавальнення патрэбнасцей пакістанскага грамадства. Упэўнены, што супрацоўніцтва з Мінскам будзе гэтаму садзейнічаць. Ісламабад на працягу 30 гадоў з'яўляецца нашым надзейным партнёрам. Прыемна адзначыць, што ўрады Беларусі і Пакістана добрасумленна выконваюць дамоўленасць аб актывізацыі двухбаковых сувязей, якой мы дасягнулі ў час асабістых сустрэч у Самаркандзе і Астане ў 2022 годзе", - гаворыцца ў віншаванні.

    Так, у 2023 годзе адбыліся пасяджэнне Сумеснай беларуска-пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску, афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Беларусі ў Ісламабад і іншыя двухбаковыя мерапрыемствы.

    "Пацвярджаю гатоўнасць наведаць Пакістан у гэтым годзе. Упэўнены, што наша сустрэча пасадзейнічае паглыбленню ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, электратранспарту, адукацыі, навукі і тэхналогій", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Шахбазу Шарыфу моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а таксама міру і дабрабыту пакістанскаму народу.