Віншаванне Князю Манака Альберу II

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя Манака Альбера II з нацыянальным святам.

    "Ваша краіна добра вядома сваёй актуальнай пазіцыяй па вывучэнні і захаванні нашага агульнага дома - планеты Зямля, беражлівым прыродакарыстанні і захаванні біяразнастайнасці", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтай галіне будзе адпавядаць інтарэсам як абедзвюх краін, так і сусветнай супольнасці.

    Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў плённым супрацоўніцтве з Манака па ўсіх напрамках, у тым ліку шляхам аднаўлення практыкі правядзення сумесных гандлёва-эканамічных мерапрыемстваў для дзелавых колаў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Альберу II добрага здароўя і поспехаў.