Віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка
Дарагія суайчыннікі!
Шчыра віншую вас са святам Вялікадня.
Яно нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці.
Уваскрэсенне Хрыстова аб'ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, звяртае да спрадвечных якасцей беларускага народа: самаахвяравання, братэрскай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі.
У велікодныя дні сэрца кожнага верніка напаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню.
Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка