Віншаванне Хаўеру Мілею з выбраннем Прэзідэнтам Аргенціны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Хаўера Мілея з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Аргенцінскай Рэспублікі.

    "Беларусь зацікаўлена ў далейшым развіцці канструктыўнага дыялогу з Аргенцінай, устанаўленні змястоўных адносін у гандлёва-эканамічнай і іншых сферах на карысць нашых краін. Спадзяюся, што пры Вашай падтрымцы беларуска-аргенцінскае супрацоўніцтва будзе паслядоўна ўмацоўвацца па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць інтарэс для абодвух бакоў", - гаворыцца ў віншаванні.