Віншаванне Генеральнаму сакратару ЦК Кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонгу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонга з 80-годдзем.
"Вашы заслугі і дасягненні ў справе добрасумленнага служэння Айчыне атрымалі высокую ацэнку як у В'етнаме, так і далёка за яго межамі, у тым ліку ў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што далейшае пашырэнне беларуска-в'етнамскіх сувязей у розных галінах дзяржаўнай і гаспадарчай дзейнасці здольна прынесці значную карысць абодвум краінам і народам.
"З цеплынёй успамінаю нашы перагаворы ў Мінску і Ханоі і разлічваю на сустрэчы ў будучым. Запрашаю Вас у любы час зноў наведаць гасцінную Беларусь", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нгуен Фу Чонгу добрага здароўя, бязмежнай энергіі, шчасця і новых прафесійных поспехаў.