Віншаванне генеральнаму дырэктару МІА "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генеральнага дырэктара Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыя Кісялёва з 70-годдзем.
"Вашы найшырэйшы кругагляд, дар прамоўніцтва, крытычны погляд на падзеі і час, умелае валоданне майстэрствам журналісцкай дыпламатыі з'яўляюцца крыніцай аб'ектыўнай інфармацыі і якаснай аналітыкі для мільёнаў людзей", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Дзмітрыя Кісялёва ведаюць як сапраўднага прафесіянала, які прысвяціў сваё жыццё адстойванню інтарэсаў і пашырэнню ў медыяасяроддзі вобраза і дасягненняў сучаснай расійскай дзяржаўнасці.
"Шчыра ўдзячны Вам за ўклад у развіццё агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы і нязменна дружалюбную пазіцыю ў адносінах да Беларусі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Упэўнены, што плён Вашага яркага таленту і шматграннага вопыту будуць і ў далейшым з'ядноўваць нашы братэрскія народы".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзмітрыю Кісялёву моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і творчых поспехаў.