Віншаванне з Днём работнікаў пракуратуры

    Работнікам і ветэранам органаў пракуратуры

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў пракуратуры.

    Пракурорскі корпус суверэннай Беларусі ўносіць важкі ўклад у развіццё дзяржавы, удасканаленне яе прававых механізмаў у забеспячэнне законных правоў і інтарэсаў грамадзян.

    Ваша паўсядзённая праца, без якой немагчымы мір і згода ў грамадстве, нагляд за выкананнем законаў ва ўсіх сферах жыцця, патрабуе вялікага прафесіяналізму, прынцыповасці і аб'ектыўнасці. І ўсе гэтыя якасці ў поўнай меры ўласцівыя большасці работнікаў органаў пракуратуры.

    У 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў асаблівую значнасць набывае расследаванне пракурорамі крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, якая раскрывае новыя старонкі трагедыі мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, праўду аб подзвігу продкаў і сапраўднай цане нашай свабоды і незалежнасці.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, якія ўнеслі вялікі ўклад у станаўленне і ўмацаванне органаў пракуратуры.

    Жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць нашай роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка