Віншаванне з Днём работнікаў грамадзянскай авіяцыі
Работнікам і ветэранам авіятранспартнай галіны
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам.
Беларуская грамадзянская авіяцыя - гэта амаль стагоддзе дасягненняў і здзяйсненняў у сферы самага хуткага, камфартабельнага і надзейнага транспарту.
Паветраныя перавозкі - адна з найбольш высокатэхналагічных, інавацыйных і навукаёмістых галін эканомікі. Развіццю гэтай галіны дзяржава надае велізарнае значэнне: ідзе пастаянная мадэрнізацыя аэрапортаў у абласных цэнтрах, а Нацыянальны аэрапорт Мінск сёння здольны прыняць усе тыпы паветраных суднаў.
Дзякуючы стабільнай якасці і надзейнасці аказваемых паслуг, пашырэнню маршрутнай сеткі і нязменнай пунктуальнасці, беларускія авіятранспартныя прадпрыемствы заваявалі аўтарытэт ва ўсім свеце. У гэтым заслуга ўсіх прафесіяналаў беларускай грамадзянскай авіяцыі.
Словы асаблівай удзячнасці адрасую ветэранам, якія асвойвалі першыя паветраныя трасы, заклаўшы выдатныя традыцыі і перадаўшы іх маладому пакаленню.
Перакананы, што вы і ў далейшым будзеце паспяхова вырашаць задачы, што стаяць перад транспартным комплексам Беларусі.
У гэты святочны дзень жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і чыстага блакітнага неба над галавой.
Аляксандр Лукашэнка