Віншаванне з Днём пагранічніка

    Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Віншую з прафесійным святам - Днём пагранічніка.

    Непарушнасць рубяжоў для дзяржавы - найважнейшая ўмова захавання яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а іх абарона - справа гонару, патрыятычны абавязак і асаблівая адказнасць перад народам для кожнага воіна ў зялёнай фуражцы.

    У нашай краіне створана сучасная, мабільная, добра аснашчаная, прафесійная пагранічная служба, якая штодзённа аператыўна рэагуе на ўсе знешнія выклікі і пагрозы, эфектыўна вырашаючы задачы па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.

    Напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы асабліва славім герояў Вялікай Айчыннай вайны. Беражліва захоўваем памяць аб стойкасці і мужнасці пагранічнікаў, якія першымі сталі на шляху ворага і аддалі свае жыцці за нашу светлую будучыню. І так павінна быць заўжды.

    Перакананы, што вы сёння маеце ўсе неабходныя веды, уменні і сродкі, каб пры любых умовах даць жорсткі адпор парушальнікам нашай граніцы і надзейна абараніць мір на роднай зямлі. 

    Асаблівыя словы ўдзячнасці і пажаданні здароўя і даўгалецця ветэранам, якія прысвяцілі лепшыя гады жыцця абароне рубяжоў Айчыны.

    Жадаю ўсяму асабоваму складу і вашым сем'ям, ветэранам органаў пагранічнай службы мірнага неба, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў у службе на карысць нашай Радзімы.

    Аляксандр Лукашэнка