Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння.
"У Беларусі з захапленнем назіраюць за поспехамі Кітая як ва ўнутранай палітыцы, так і на міжнароднай арэне, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Без сумнення, яны сталі магчымыя дзякуючы Вашаму эфектыўнаму кіраўніцтву, паслядоўнай рэалізацыі Вашых ідэй, нацэленых на пабудову супольнасці адзінага лёсу чалавецтва".
Аляксандр Лукашэнка запэўніў у імкненні Мінска да цеснага супрацоўніцтва па ажыццяўленні ініцыятыў Пекіна ў галіне глабальнай бяспекі, развіцця цывілізацыі, а таксама ў іншых актуальных сферах.
"Дзякую Вам за асабістую ўвагу і намаганні, накіраваныя на пастаяннае ўмацаванне адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем. Асабліва ўдзячны за падтрымку і дапамогу ў пытаннях далучэння нашай краіны да фарматаў ШАС і БРІКС", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
"Выказваю надзею на сустрэчу з Вамі на маючым адбыцца Саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва 4 ліпеня ў Астане. Упэўнены, што на гэтай пляцоўцы Беларусь і Кітай будуць таксама стаяць плячо ў плячо, дабіваючыся поўнага раскрыцця патэнцыялу гэтай Арганізацыі на карысць нашых народаў і ўсяго чалавецтва", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну моцнага здароўя, шчасця і новых выдатных дасягненняў у дзяржаўнай дзейнасці.