Віншаванне старшыні грамадскага аб'яднання "Ветэраны фізічнай культуры і спорту" Антаніне Кошаль
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем алімпійскую чэмпіёнку, старшыню Беларускага грамадскага аб'яднання "Ветэраны фізічнай культуры і спорту" Антаніну Кошаль.
"Ваша прафесійная дзейнасць з юных гадоў - яркі прыклад таленту, працавітасці, сумленнага служэння спартыўнай гімнастыцы і роднай Беларусі. Дзякуючы цвёрдай жыццёвай пазіцыі і чэмпіёнскаму характару Вы паспяхова рэалізаваліся не толькі як спартсменка, але і як трэнер, умелы ўпраўленец і кіраўнік. І сёння ўсё свае веды і вопыт спаўна аддаяце выхаванню маладога пакалення, папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця, развіццю ветэранскага спартыўнага руху ў краіне", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Антаніне Кошаль за вернасць прафесіі і патрыятызм, пажадаў ёй моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і актыўнага даўгалецця.