Віншаванне старшыні ЦК Камуністычнай партыі Расіі Генадзю Зюганаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзя Зюганава з 80-годдзем.
"З'яўляючыся адным з найбольш вопытных і самых вядомых расійскіх палітыкаў, Вы карыстаецеся заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод калег і замежных партнёраў. Ваша шматгадовая палітычная дзейнасць неаддзельная ад сучаснай гісторыі Расіі, асабліва ў справе ўмацавання яе дзяржаўнасці і фарміравання прадстаўнічай улады", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Генадзя Зюганава ведаюць і высока цэняць як перакананага прыхільніка інтэграцыйных працэсаў.
"Шчыра ўдзячны за Ваш уклад у саюзнае будаўніцтва, развіццё беларуска-расійскіх міжпарламенцкіх сувязей. Ад душы жадаю Вам, паважаны Генадзь Андрэевіч, добрага здароўя і даўгалецця, дабрабыту і поспехаў у Вашай актыўнай разнапланавай працы", - гаворыцца ў віншаванні.