Віншаванне шматнацыянальнаму народу Францыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў шматнацыянальны народ Францыі са святам, шырока вядомым у свеце як Дзень узяцця Бастыліі.
"Вы з'яўляецеся грамадзянамі краіны з цікавай і павучальнай гісторыяй барацьбы з несправядлівасцю і перамогі над абсалютызмам пад лозунгам "Свабода, роўнасць, братэрства", - гаворыцца ў віншаванні. - Гэтыя каштоўнасці сёння як ніколі набываюць асаблівае значэнне. Вельмі шануемыя ў асобных заходніх сталіцах, яны фактычна забаронены пры адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў краінамі на Усходзе ці Поўдні. Гэта прывяло да ўзмацнення сацыяльнай няроўнасці, зніжэння ўзроўню жыцця людзей, павышэння канфрантацыі і распаўсюджвання ўзброеных канфліктаў".
Шматлікія прыклады ўзаемадзеяння дзвюх краін ніколі не пагражалі бяспецы Францыі, звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. "Дзякуючы кантактам, без націску і ўльтыматумаў, мы маглі лепш пазнаёміцца адзін з адным, падарожнічаць, адкрываць новыя магчымасці ў сферах навукі, культуры, гандлю і інвестыцый", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што шчырыя пачуцці дружбы і даверу з павагай да шматгадовага вопыту плённага супрацоўніцтва паміж народамі дзвюх краін прывядуць да дыялогу Беларусі і Францыі.
"Нягледзячы на ўсе складанасці сённяшняга часу, Мінск трымае свае дзверы адчыненымі для канструктыўных ініцыятыў Парыжа і гатовы рабіць такія ж крокі насустрач", - звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.
Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Францыі міру, грамадзянскай згоды і працвітання.