Віншаванне са 100-годдзем з дня ўтварэння Шклоўскага раёна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са 100-годдзем з дня ўтварэння Шклоўскага раёна яго жыхароў.
Гэта дата - нагода, каб азірнуцца назад і ўспомніць усё лепшае, што захавала памяць, а таксама падумаць аб перспектывах развіцця, заўважыў Кіраўнік дзяржавы. Змяняецца аблічча раёна, прадаўжаецца яго эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё, але нязменным застаецца адно - стаўленне людзей да сваёй малой радзімы, канстатаваў беларускі лідар.
"Шклоўскі край для кожнага з нас не проста месца жыхарства. Гэта агульны дом, які аб'ядноўвае людзей розных лёсаў, характараў, пакаленняў у адзінае цэлае", - гаворыцца ў віншаванні.
Сімвалічна, што юбілей раёна адзначаецца ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Схіляемся перад суайчыннікамі, якія дастойна змагаліся на фронце, адстойваючы свабоду і незалежнасць Беларусі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Ганарымся і працоўнымі подзвігамі тых, чый уклад з'яўляецца важкім не толькі ў летапісе Шклоўшчыны, але і ў гісторыі рэгіёна, усёй краіны". Цяпер гэта буйнейшы раён Магілёўскай вобласці з высокаразвітай прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасцю, дзе працуюць неабыякавыя людзі - патрыёты роднай краіны. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што так будзе і ў далейшым.
Прэзідэнт пажадаў землякам моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба і новых працоўных здзяйсненняў на карысць любімай Беларусі.