Віншаванне работнікам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці з прафесійным святам.
"У гэтых стратэгічных галінах беларускай эканомікі, што забяспечваюць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, працуюць тысячы людзей, якіх аб'ядноўваюць адказнае стаўленне і адданасць любімай справе. Працуючы ў няпростых умовах і дэманструючы арганізаванасць, кампетэнтнасць і мэтанакіраванасць, вы ўносіце значны ўклад ва ўмацаванне энергетычнай бяспекі, павелічэнне экспартнага патэнцыялу рэспублікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што працаўнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці і ў далейшым будуць эфектыўна вырашаць усе задачы, ад чаго залежаць поспехі беларускай прамысловасці, дабрабыт і якасць жыцця беларускіх грамадзян.