Віншаванне Прэзідэнту Танзаніі Саміі Сулуху Хасан
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Танзаніі Самію Сулуху Хасан з Днём Незалежнасці.
"Сучасная Танзанія - гэта краіна, якая прадаўжае ўпэўнена рухацца па шляху эканамічных і сацыяльных рэформ, забяспечваць устойлівы рост дабрабыту сваіх грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт запэўніў, што Беларусь гатова стаць для Танзаніі надзейным партнёрам у ажыццяўленні самых амбіцыйных планаў па развіцці ўласнай эканомікі: "Перакананы, што распрацоўка і сумесная рэалізацыя праектаў у гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, турызме і іншых сферах будуць садзейнічаць далейшаму пашырэнню двухбаковага ўзаемадзеяння на карысць народаў нашых дзяржаў".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Саміі Сулуху Хасан выдатнага здароўя і новых дасягненняў у стваральнай працы, а ўсім танзанійцам - міру, адзінства і прагрэсу.