Віншаванне Прэзідэнту Нікарагуа Хасэ Даніэлю Артэгу Сааведру
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру з 45-годдзем перамогі Сандзінісцкай рэвалюцыі.
"Дзякуючы мужнай і самаадданай дзейнасці Сандзінісцкага фронту нацыянальнага вызвалення народ Нікарагуа здолеў захаваць незалежнасць і суверэнітэт", - гаворыцца ў віншаванні.
Прысутнасць на ўрачыстых мерапрыемствах у Нікарагуа прадстаўнічай урадавай дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі з'яўляецца сведчаннем таго, што развіццю адносін з гэтай дзяржавай надаецца вялікае значэнне, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў дынамічнае пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва як у палітычнай, так і ў гандлёва-эканамічнай сферах. "Разлічваю, што паступовае збліжэнне Мінска і Манагуа ў хуткім часе пачне даваць адчувальныя вынікі, пазітыўна паўплывае на ўзровень дабрабыту нашых грамадзян", - канстатаваў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хасэ Даніэлю Артэгу Сааведру і яго блізкім моцнага здароўя і шчасця, а брацкаму нікарагуанскаму народу - міру і прагрэсу.