Віншаванне Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Луісу Інасіу Лулу да Сілву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Луіса Інасіу Лулу да Сілву і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 202-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці.
"Беларусь, прыхільная да ідэй мірнага ўрэгулявання любых канфліктаў, высока цэніць ініцыятывы Бразіліі, якая імкнецца садзейнічаць пабудове больш справядлівага і збалансаванага светапарадку. Упэўнены, старшынства ў "Групе дваццаці" дасць магчымасць вашай краіне ўмацаваць свой міжнародны аўтарытэт, дасягнуць практычных вынікаў у адстойванні нацыянальных інтарэсаў, таксама ўнесці пасільны ўклад у падтрымку ўстойлівага развіцця, пераасэнсаванне сістэмы глабальнага кіравання", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў вялікую важнасць фармату БРІКС для забеспячэння адказнага і канструктыўнага сусветнага партнёрства. "Перакананы, што наша з Вамі асабістая сустрэча на палях Саміту кіраўнікоў Аб'яднання, які адбудзецца ў кастрычніку бягучага года ў Казані, дасць магчымасць значна пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і сінхранізаваць сумесную работу, у тым ліку на глабальных інтэграцыйных пляцоўках", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілву моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, а бразільскаму народу - міру і дабрабыту.