Віншаванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху аль-Сісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. 

    У Беларусі высока ацэньваюць намаганні Егіпта, накіраваныя на падтрыманне міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, адзначыў Кіраўнік дзяржавы. "Егіпет уносіць значны ўклад у рэалізацыю праектаў устойлівага развіцця, забеспячэнне рэгіянальнай харчовай і энергетычнай бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што далейшая сумесная дзейнасць урадаў дзвюх краін дасць магчымасць трансфармаваць існуючы патэнцыял у рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў сваё запрашэнне Прэзідэнту Егіпта наведаць Беларусь з афіцыйным візітам у зручны для яго час для прадаўжэння плённага дыялогу і абмеркавання перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэль Фатаху аль-Сісі выдатнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, а егіпецкаму народу - працвітання і прагрэсу.