Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
"Ваша жыццё - прыклад беззапаветнага служэння ідэалам дабра і міласэрнасці. Ваша нястомная праца на карысць Праваслаўнай Царквы і грамадства дорыць упэўненасць і спакой людзям. Праз пастырскае слова з заклікам да захавання хрысціянскіх каштоўнасцей і культурнай спадчыны ўзбагачаюцца нашы духоўныя асновы. Асабліва каштоўны ўклад, які Вы уносіце ў развіццё міжнацыянальнага дыялогу, ва ўмацаванне беларуска-расійскай дружбы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу здароўя душэўнага і цялеснага, міру і дапамогі Божай ва ўсіх справах.