Віншаванне народу Канады са святам незалежнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя ўсіх беларусаў і ад сябе асабіста павіншаваў народ Канады са святам незалежнасці.
"У 1867 годзе тры правінцыі сталі канфедэрацыяй, якая пад агульным сцягам набыла статус незалежнай дзяржавы Канады, з якой Беларусь звязвае працяглая гісторыя адносін. Нават геаграфічная аддаленасць паміж Мінскам і Атавай не перашкаджала нам знаходзіць агульныя інтарэсы, ствараць сем'і, развіваць гандаль і аказваць узаемную падтрымку ў складаных жыццёвых сітуацыях. Сумесныя праекты ў прамысловасці, навуцы, адукацыі і спорце, уключаючы такі любімы ў нашых краінах хакей на лёдзе, дазвалялі нам лепш разумець адзін аднаго", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што назапашаны на працягу дзесяцігоддзяў бясцэнны скарб кантактаў паміж беларускімі і канадскімі сем'ямі, простымі людзьмі, навукоўцамі і бізнесам дапаможа пераадолець часовыя цяжкасці і аднавіць паўнавартасны міждзяржаўны дыялог.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім канадцам мірнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. "Будзем рады вітаць вас у Беларусі!" - запрасіў Кіраўнік дзяржавы.