Віншаванне народу Чарнагорыі з Днём дзяржаўнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Чарнагорыі з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.
Адносіны Беларусі і Чарнагорыі заснаваны на даўніх і добрых традыцыях дружбы і духоўнай блізкасці, адзначыў Кіраўнік дзяржавы. "У Рэспубліцы Беларусь шчыра сімпатызуюць народу Чарнагорыі і нязменна гатовы і ў далейшым развіваць узаемавыгадныя кантакты на карысць абедзвюх краін, зберагаючы свае самабытнасць, традыцыі і культуру", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ў сучасных умовах захаванне партнёрскага ўзаемадзеяння на аснове павагі і раўнапраўя з'яўляецца адзіным верным шляхам развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, накіраванага ў будучыню.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Чарнагорыі міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.