Віншаванне кіраўніку Мальтыйскага Ордэна Джону Данлэпу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя і Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Фра Джона Данлэпа з Днём Святога Іаана Хрысціцеля.
"У час сваёй гуманітарнай дзейнасці прадстаўнікі Мальтыйскага Ордэна бачылі шмат болю і пакут ахвяр ваенных дзеянняў. Страты і нягоды перажывала і наша краіна, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Сёлета мы адзначаем 80-годдзе вызвалення ад нацызму, у агні барацьбы з якім загінуў кожны трэці беларус. Менавіта таму заклікаем усе дзяржавы да міру, дыялогу, узаемадзеяння з адкрытым сэрцам і чыстай душой. У сучасным свеце, ахопленым канфліктамі і варожасцю, гэты заклік набывае асаблівае значэнне. Толькі паразуменне, перагаворы, гатоўнасць слухаць і ўменне чуць адзін аднаго дапамогуць нам пабудаваць мірную будучыню для нашчадкаў".
Прэзідэнт пажадаў Фра Джону Данлэпу здароўя і даўгалецця, Мальтыйскаму Ордэну - працвітання.
"Будзем рады вітаць Вас на гасціннай беларускай зямлі, дзе Вы заўсёды знойдзеце падтрымку канструктыўных, стваральных ініцыятыў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.