Віншаванне асабоваму складу 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады з 45-годдзем з дня яе ўтварэння.
"Гераічныя традыцыі легендарнай крылатай пяхоты каваліся на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны, а воінаў-дэсантнікаў заўсёды вызначалі высокі прафесіяналізм і мужнасць, неверагодныя стойкасць і адвага. Усе гэтыя якасці ў поўнай меры ўласцівыя кожнаму з вас", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў важнасць таго, што цяпер, паспяхова вырашаючы самыя складаныя вучэбна-баявыя задачы па забеспячэнні нацыянальных інтарэсаў Беларусі, дэсантнікі свята захоўваюць памяць аб подзвігах франтавікоў і ветэранаў, якія сумленна і з годнасцю выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане.
"Перакананы, што ваеннаслужачыя брыгады і ў далейшым будуць заставацца ўзорам адданага служэння краіне і надзейнымі абаронцамі мірнай працы нашага народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў асабоваму складу і ветэранам 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба і новых поспехаў у ратнай працы на карысць роднай Беларусі.