Віктар Гулевіч вызвалены з пасады начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл
Генерал-маёр Віктар Гулевіч вызвалены з пасады начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны. Адпаведны Указ № 192 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 мая.
Віктар Гулевіч звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.