Відэавіншаванне ў гонар 170-годдзя пажарнай службы Беларусі

  • 1:49

Відэавіншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў гонар 170-годдзя пажарнай службы Беларусі

Паважаныя сябры, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, дарагія ветэраны!

Сёння мы віншуем нашу пажарную службу Беларусі са 170-годдзем. Службу, якую выбіраюць мужныя, смелыя і вельмі адважныя людзі. Такія, як вы. Няма больш высакароднай місіі, чым выратаванне жыццяў. Няма больш небяспечнай працы, чым барацьба з прыроднай стыхіяй або тэхнагеннай катастрофай.

Уся гісторыя пажарнай службы - гэта гісторыя герояў і подзвігаў. Мы ганарымся кожным, хто з гонарам выконваў свой абавязак, дапамагаючы людзям, якія трапілі ў бяду. Ганарымся кожным, хто прадаўжае традыцыі вернага служэння свайму народу і Айчыне ў нашы дні. У сваю чаргу дзяржава робіць усё, каб, заступаючы на дзяжурства, супрацоўнікі ведамства былі забяспечаны самай сучаснай засцярогай і тэхнікай, каб умовы працы давалі магчымасць выконваць вам сваю місію максімальна хутка, эфектыўна і бяспечна.

Дзякую ўсім за працу, за гатоўнасць быць там, дзе вы патрэбны, у тым ліку і за межамі Беларусі. Дастаўляючы гуманітарную дапамогу ў розныя бакі свету, аказваючы садзейнічанне ў тушэнні лясных пажараў, пераадольваючы наступствы прыродных катастроф, вы аб'ядноўваеце краіны і народы, разбураеце палітычныя бар'еры і ствараеце мір.

Жадаю вам і вашым блізкім шчасця і дабрабыту. Беражыце сябе і нашу Беларусь!