Відэазварот да выпускнікоў школ

  • 1:22

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да выпускнікоў школ.

"Дарагія выпускнікі, завяршыўся другі, вельмі цяжкі, я думаю, самы цяжкі этап вашага жыцця. Першы, зразумела, дзіцячы сад. А цяпер школа. Цяжкі таму, што вам даводзілася займацца ўсім і адразу. Вывучаць нелюбімыя прадметы, выконваць нелюбімую работу. Далей адназначна будзе лягчэй. Але толькі ў тым выпадку, калі вы дакладна і правільна вызначыце свой далейшы шлях. І вам трэба будзе займацца толькі адной, ну можа, дзвюма-трыма канкрэтнымі справамі. Калі дакладна вызначыце, то абавязкова цікавымі справамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"І яшчэ, заўсёды раю ў такім выпадку нашым студэнтам, выпускнікам і школьнікам: рабіце ўсё своечасова. Своечасова вывучайце прадметы, своечасова вызначайце свой далейшы шлях, своечасова ідзіце на работу, своечасова стварайце сем'і, нараджайце дзяцей. Своечасова, усё своечасова! Таму што потым гэта зрабіць будзе цяжка: вас захлынуць іншыя справы. Словам, у добры шлях, дзеці!" - пажадаў Прэзідэнт.