Сустрэча з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам і рэктарам Полацкага дзяржуніверсітэта Алегам Раманавым

  • 7
  • 0:37

Пытанні сферы адукацыі і работу грамадскіх арганізацый абмеркавалі 15 красавіка на сустрэчы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

На сустрэчу з Кіраўніком дзяржавы былі запрошаны Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка і рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, сенатар Алег Раманаў.

"Алег Аляксандравіч, я хацеў бы з Вамі некалькі дэталей абмеркаваць. Зразумела, адукацыю. З вашага пункту гледжання, што мы яшчэ тут не дацягнулі, не зрабілі? Моладзь. І грамадскія арганізацыі, іх роля ў грамадстве. І як узмацніць гэту ролю грамадскіх арганізацый з улікам нядаўняй гісторыі, асабліва 2020 года. Вось Ваш свежы погляд на гэтыя праблемы", - абазначыў тэму сустрэчы Прэзідэнт Беларусі.