У Беларусі ствараюцца фонды развіцця будаўнічай галіны

    У Беларусі ствараюцца фонды развіцця будаўнічай галіны. Адпаведны Указ падпісаў 6 ліпеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Дакументам прадугледжваецца стварэнне на перыяд з 1 верасня 2021 года па 31 снежня 2025 года рэспубліканскага і рэгіянальных фондаў развіцця будаўнічай галіны. Яны будуць фарміравацца за кошт адлічэнняў у памеры 1% ад цаны работ, якія выконваюцца падраднымі арганізацыямі ўсіх форм уласнасці.

    Рэспубліканскі фонд развіцця будзе фарміравацца за кошт адлічэнняў ад цаны работ, выкананых падраднымі арганізацыямі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Рэгіянальныя фонды - ад кошту работ іншых будаўнічых прадпрыемстваў па месцы іх рэгістрацыі.

    Адлічэнні не будуць праводзіцца ад кошту работ па ўзвядзенні жылых дамоў, інжынернай і транспартнай інфраструктуры да раёнаў жылой забудовы (у тым ліку індывідуальнай), аб'ектаў за кошт бюджэтных і прыраўнаваных да іх сродкаў.

    Сродкі фондаў развіцця будуць выкарыстоўвацца для развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы будаўнічых арганізацый, набыцця будаўнічых машын і механізмаў, транспартных сродкаў, тэхналагічнага абсталявання.