Удзел у саміце Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
- 3
- 2:00
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17-19 лістапада 1999 года зрабіў рабочы візіт у турэцкі Стамбул, дзе прыняў удзел у саміце Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Беларуская дэлегацыя прыняла актыўны ўдзел у абмеркаванні асноўнага дакумента форуму - Хартыі еўрапейскай бяспекі. У выніку ўнесеных беларускім бокам прапаноў удалося замацаваць палажэнні хартыі аб эканамічным і экалагічным вымярэннях бяспекі.
На палях саміту таксама адбыліся двухбаковыя сустрэчы і перагаворы Кіраўніка дзяржавы з замежнымі лідарамі.