У Беларусі ўдасканальваецца дзейнасць органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў Указ № 11, якім удасканальваецца дзейнасць органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

    Дакумент прадугледжвае карэкціроўку шэрага ўказаў Кіраўніка дзяржавы, якія рэгламентуюць парадак праходжання службы ў органах фінансавых расследаванняў (у тым ліку ў частцы забеспячэння ўніфікаванага з іншымі ваенізаванымі арганізацыямі падыходу), прававое рэгуляванне дзейнасці Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК, а таксама пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння супрацоўнікаў органаў фінансавых расследаванняў.