Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Указ № 11 ад 17 студзеня 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў Указ № 11, якім удасканальваецца дзейнасць органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Дакумент прадугледжвае карэкціроўку шэрага ўказаў Кіраўніка дзяржавы, якія рэгламентуюць парадак праходжання службы ў органах фінансавых расследаванняў (у тым ліку ў частцы забеспячэння ўніфікаванага з іншымі ваенізаванымі арганізацыямі падыходу), прававое рэгуляванне дзейнасці Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК, а таксама пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння супрацоўнікаў органаў фінансавых расследаванняў.