Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

    Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне і перспектывах яе развіцця.

    Абмяркоўваліся таксама эканамічныя пытанні і рэалізацыя дамоўленасцей у сферы эканомікі і бяспекі, дасягнутых у Мінску ў час нядаўняга афіцыйнага візіту расійскага лідара.

    Пытанні абароны і бяспекі ў цэлым у ходзе праведзенай размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асобным блокам.

    Яшчэ адна тэма - сумесная работа і напрамкі супрацоўніцтва за мяжой, за межамі Саюзнай дзяржавы.

    Узгаднілі прэзідэнты Беларусі і Расіі і графік далейшых кантактаў.

    Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Уладзіміра Пуціна з Днём Расіі.