Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

    У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў былі пытанні бяспекі і недапушчэння эскалацыі ўкраінскага канфлікту.

    Таксама лідары абмеркавалі будучы XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ў гэтым годзе прыме Віцебская вобласць, і прадстаўніцтва расійскай дэлегацыі на гэтым маштабным мерапрыемстве.

    Яшчэ адной тэмай размовы стала вялікая і значная дата - 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут прэзідэнты таксама абмеркавалі пытанне прадстаўніцтва Расіі на парадзе 3 ліпеня ў Мінску.

    У ходзе абмеркавання міжнароднага парадку Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін разгледзелі пытанні будучага саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане. Яны таксама дамовіліся аб сустрэчы на палях саміту.

    Што датычыцца эканомікі, Прэзідэнт Расіі праінфармаваў беларускага калегу аб рабоце ўрада Расіі па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час яго нядаўняга афіцыйнага візіту ў Мінск.

    Таксама ў ходзе размовы былі закрануты дэталі і пытанні маючага адбыцца візіту Прэзідэнта Беларусі ў Манголію і Іркуцкую вобласць.