Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў свайго калегу з юбілеем.

    Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон зверылі гадзіннікі па асноўных пытаннях двухбаковых адносін. У хуткім часе адбудзецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Таджыкістан. У яго рамках, як было адзначана, удасца дэталёва абмеркаваць не толькі двухбаковы парадак дня, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, але і актуальныя пытанні міжнароднага характару.