Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 лістапада правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Галоўнай тэмай размовы стаў маючы адбыцца ў лістападзе саміт кіраўнікоў дзяржаў АДКБ. Беларусь цяпер старшынствуе ў арганізацыі.
Лідары краін абмеркавалі і тэматыку двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на асноўных напрамках, у тым ліку энергетыку і праекты ў галіне імпартазамяшчэння.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама зверылі пазіцыі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.