Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў свайго ўзбекскага калегу з днём нараджэння.

    Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў абмеркавалі і ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Ташкент у лютым гэтага года. Як было адзначана, па шэрагу напрамкаў ідзе эфектыўная работа.

    У студзені-маі ўзаемны гандаль дасягнуў амаль $245 млн, пры гэтым тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 105,3%. Бакі прадаўжаюць кааперацыйнае супрацоўніцтва, пачалі і рэалізацыю шэрага новых сумесных праектаў.