Тэлефонная размова са старшынёй ЦК Кампартыі Расіі Генадзем Зюганавым
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзем Зюганавым.
Генадзь Зюганаў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за віншаванне з 80-годдзем, якое лідар КПРФ адзначыў у чэрвені бягучага года.
У час тэлефоннай размовы гаворка ішла аб супрацоўніцтве па лініі кампартый Беларусі і Расіі.
Абмеркавалі таксама пытанне правядзення другога міжнароднага антыфашысцкага форуму, які плануецца ў Мінску восенню бягучага года (першы такі форум таксама прайшоў у Беларусі год таму). Генадзь Зюганаў запрасіў Аляксандра Лукашэнку на форум, у якім, як плануецца, прымуць удзел госці больш як са ста краін свету.