Сустрэча з Кіраўніком спраў Прэзідэнта Беларусі Віктарам Шэйманам
- 1
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада прыняў з дакладам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана.
Кіраўнік спраў далажыў аб стане спраў у падпарадкаваным яму ведамстве, у тым ліку аб выніках работы за 9 месяцаў. Паводле яго слоў, у цэлым назіраецца добрая дынаміка эканамічнай дзейнасці і пастаўленыя задачы выконваюцца.
У ходзе сустрэчы былі ўзгоднены новыя напрамкі работы Кіраўніцтва справамі, у прыватнасці, па стварэнні прадпрыемстваў у фармацэўтычнай галіне, а таксама па вытворчасці і перапрацоўцы індычыны. Акрамя таго, абмеркаваны перспектывы работы ведамства ў 2018 годзе.
Прэзідэнт паставіў задачы развіваць новыя напрамкі дзейнасці ў сельскагаспадарчай галіне, у фармацэўтыцы, больш актыўна выбудоўваць эканамічнае ўзаемадзеянне з краінамі Афрыканскага кантынента.
Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў прапрацаваць пералік перспектыўных праектаў супрацоўніцтва з Індыяй з тым, каб выйсці на стварэнне сумесных прадпрыемстваў.