Сустрэча з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам
- 1
Новыя напрамкі супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Ленінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі абмяркоўваліся 23 лістапада на сустрэчы Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і губернатара расійскага рэгіёну Аляксандра Драздзенкі.
Цяпер самы зручны час для таго, каб перагледзець напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Стратэгічна бакі вызначыліся абсалютна правільна, гэта прыносіць вынік. Але знешнеэканамічныя ўмовы, што змяніліся, у тым ліку зніжэнне цэн на сыравіну, гатовую прадукцыю, прымушаюць іншымі вачамі паглядзець на ўзаемаадносіны, лічыць Прэзідэнт.
"Нам заўсёды трэба шукаць напрамкі супрацоўніцтва, каб сапраўды быў салідны рэальны прырост тавараабароту, каб нават прадаваючы па існуючых цэнах, у нас рэнтабельна працавалі прадпрыемствы. Гэта галоўны паказчык", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тэндэнцыю да зніжэння аб'ёмаў узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Ленінградскай вобласцю і адзначыў, што бакі зацікаўлены не толькі выраўнаваць сітуацыю, але і зрабіць істотны рывок наперад. На думку Прэзідэнта, пачынаць трэба з такіх традыцыйных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, як сельская гаспадарка, будаўніцтва, прадукцыя машынабудавання.
Так, Беларусь гатова павялічыць пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі. Беларускія вучоныя могуць падзяліцца багатым вопытам у сферы раслінаводства, селекцыі і насенняводства бульбы, збожжавых, зернебабовых культур. Добрыя перспектывы адкрываюцца ў будаўнічай сферы. Прадпрыемствы "Краснасельскбудматэрыялы" і "Крычаўцэментнашыфер" гатовы экспарціраваць цэмент, "Керамін" - керамічную плітку, "Гомельшкло" - паліраванае шкло. "Нашы будаўнічыя арганізацыі прапануюць свае паслугі ў рэалізацыі праграм Ленінградскай вобласці ад праектавання да здачы аб'ектаў пад ключ", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Беларусь мае добры вопыт супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургам, які пераходзіць да эксплуатацыі аўтобусаў МАЗ, што працуюць на газаматорным паліве. "З улікам перспектыў будаўніцтва ў Ленінградскай вобласці комплексу аўтамабільных газанапаўняльных кампрэсарных станцый у супрацоўніцтве з Беларуссю ў гэтай сферы адкрываюцца істотныя магчымасці", - лічыць Прэзідэнт.
Бакі маюць намер прадаўжаць супрацоўніцтва ў сферы АПК. Беларускія аграрыі зацікаўлены ў наладжванні пастаянных сувязей з племяннымі заводамі малочнай жывёлагадоўлі Ленінградскай вобласці. А расійскі рэгіён мае намер прадоўжыць закупкі беларускага селекцыйнага насення. Акрамя таго, Ленінградская вобласць разлічвае, што спецыялісты з Беларусі прымуць удзел у стварэнні насенняводча-селекцыйнага цэнтра.
У час сустрэчы былі намечаны новыя пастаўкі беларускага абсталявання і тэхнікі, у тым ліку для будаўніцтва кацельняў, рэалізацыі праграмы капітальнага рамонту жыллёвага фонду Ленінградскай вобласці. Абмяркоўвалася таксама неабходнасць будаўніцтва ў расійскім рэгіёне сэрвіснага цэнтра беларускай тэхнікі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж Беларуссю і расійскімі рэгіёнамі складваюцца брацкія адносіны, што дае магчымасць у спакойнай абстаноўцы абмяркоўваць не толькі перспектывы супрацоўніцтва, але і праблемы. Прэзідэнт падкрэсліў, што сустрэча з губернатарам Ленінградскай вобласці асабліва важная, яна дасць магчымасць яму "адчуць пульс Расійскай Федэрацыі" напярэдадні візіту ў Расію і перагавораў з Прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.